У 1990-я ён служыў у Арэхаўскай царкве і “стаў першым праваслаўным святаром, абраным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР за ўвесь савецкі перыяд. У парламенце ён працаваў у камісіях, якія займаліся праблемамі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама расследаваннем выпадкаў выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных і рэпрэсіўных мэтах. У жніўні 1991 года ён удзельнічаў у мітынгу ў Мінску супраць путчу ГКЧП”, піша “Наша Ніва”.
Пазней ягоныя погляды кардынальна змяніліся: ён адышоў ад грамадскай дзейнасці, перабраўся ў Санкт-Пецярбург, адкуль ён родам, у апошнія гады быў духоўнікам Аляксандра-Неўскай Лаўры.
На здымках:
1. Айцец Віталій (Віктар Радамысльскі)
2. Устаноўка крыжа на Кабыляцкай гары (айцец Віталій у цэнтры ў шэрым паліто)
3 і 4 Паніхіда на Кабыляцкай гары
Аляксандр Арлоў