Мы ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што такога палітолага не ведае нават Google. Але праект з «ягоным» удзелам існуе ў гарадской газеце з верасня 2024г. і вылучаецца тэндэнцыйным пунктам погляду: у самым негатыўным ключы там пішацца пра жыццё ў заходніх краінах у параўнанні з шчаслівым і бязбедным жыццём у Беларусі, бо толькі тут ёсць адзін чалавек, які «на самом деле радеет за интересы своего народа».
Пра “палітолага Вадзіма Крылова” няма ніякіх згадак: ні фотаздымкаў, ні біяграфіі, ні допісаў пра яго ў прафесійных супольнасцях, у рэгіянальнай або рэспубліканскай прэсе – апрача газеты «Витьбичи», адпаведны праект якой атрымаў узнагароду ў намінацыі “Лучший аналитический материал».
Да слова, яшчэ адна ўзнагарода дасталася адыёзнаму прапагандысту абласной газеты «Витебские вести» Святаславу Міхайлаву. Журы чакана адзначыла ягоны відэапраект «Вести не молчат», дзе былы ідэолаг, а зараз загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела выдання, не шкадуючы абразаў, зневажае ўрады і жыхароў заходніх краін, на ўсе лады кляне “беглых” – вымушаных палітэмігрантаў з Беларусі – і ўвогуле ўсіх, хто не згодны з афіцыйнай палітыкай беларускіх уладаў.
Аляксандр Падзвінскі