Актывісткі Таццяна Севярынец і Алена Сцепаненка сабралі інфармацыю ў фэйсбуку пра суды над віцеблянамі, што выйшлі ў падтымку незалежнасці Беларусі і мінскіх актывістаў, што былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыествах.

Працэсы адбудуцца ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска па наступным раскладзе:

15 студзеня

у 10.00 – Аляксей Прохараў;

у 12.00 – Алег Паўлаў.

16 студзеня

у 12.00 – Наталля Трошчанка.

17 студзеня

у 10.00 – Уладзімір Кійко;

у 12.00 – Мікола Качурэц.

21 студзеня

у 10.00 – Алена Янушкоўская.

Удакладняецца інфармацыя пра дату і час суда над Наталляй Спірыдонавай.

Нагадаем, 29 снежня больш за 15 жыхароў Віцебску выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю ў падтрымку незалежнасці краіны. Актывісты трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць» і плакаты з лозунгамі. Акцыя трывала 20-25 хвілінаў.

«Лукашэнка гандлюе краінай!» Віцябляне выступілі за незалежнасьць

Акцыя за незалежнасьць Беларусі прайшла на фоне «трох штыхоў» на плошчы Перамогі ў Віцебску. Удзел у ёй узялі 15 актывістаў – палітыкі, блогеры, простыя гараджане.

Крыніца: Віцяблян, што выйшлі "за незалежнасць", чакаюць суды