Хайсы – назва вёскі ў Віцебскім раёне, адно з месцаў, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў 1930-40 гадах. Гэтыя факты памяталі мясцовыя старажылы, якія распавялі пра трагедыі ў гэтых мясцінах краязнаўцам і актывістам. Так утварылася грамадская ініцыятыва "Хайсы - Віцебскія Курапаты", удзельнікі якой ушаноўвалі памяць бязвінных ахвяраў, і не толькі каля Хайсоў, але і ў іншых месцах Віцебшчыны, дзе адбываліся “сталінскія расстрэлы”.
Удзельнікі ініцыятывы паставілі некалькі крыжоў каля ям, дзе мясцовыя жыхары знаходзілі чалавечыя парэшткі, паставіді некалькі помнікаў, а непасрэдна каля вёскі стварылі сапраўдны мемарыял для ўшанавання памяці расстраляных землякоў. Гэтая актыўнасць ніколі не падабалася мясцовым уладам: крыжы ў лесе каля вёскі часта ламалі, а кіраўнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў быў пакараны штрафам за "самавольнае пахаванне чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам".
На маесцы пахаванняў праводзіліся раскопкі. Дакладныя вынікі ніколі не паведамляліся шярокай грамадскасці, але мясцовыя ўлады настойваюць, што ў вялікіх ямінах-магілах былі знойдзены не ахвяры сталінізму, а расстраляныя падчас Вялікай Айчыннай вайны. Частку парэшткаў перапахавалі на брацкіх могілках каля станцыі Лосвіда, а часту - на грамадзянскіх могілках каля вёскі Мазалава.