Браслаўскі райвыканкам плануе набыць 31 бронекамізэльку (60 688 руб.) , 31 шлем ( 54 389 руб.), 37 маскхалатаў (8 928) і 4 маскіровачныя касцюмы «Леший» ( 1 509 руб.).
Гэтаксама райвыканкам закупае “ідэалагічную” прадукцыю: 6 дзяржаўных сцягаў ( 378 руб.), два пластыкавыя дзяржаўныя гербы (352 руб.), два плакаты з тэкстам дзяржаўнага гімна (349 руб.) і два партрэты Аляксандра Лукашэнкі (130 руб.).
Што да "ваенізаваных" закупак, то тут абсалютным лідарам застаецца Глыбоцкі райвыканкам. Як мы пісалі раней, там закупілі вайсковае адзенне і армейскія ложкі на больш як на 236 тысяч еўра.
Аляксандр Магучы