Але зусім нядаўна "раёнка" сцвярджала зусім іншае. Маўляў, торт аршанскімі кандытарамі створаны менавіта ў яе гонар, называла яго "нашым салодкім брэндам" і нават распавядала пра вытворчы "бартэр" – маўляў, “работнікі хлебзавода неаднаразова былі героямі нашых публікацый, а цяпер ствараюць салодкі прадукт з назвай “Оршанка.бай”. Хаця прадпрыемства напярэдадні выпусціла адмысловы прамацыйны ролік, дзе наўпрост гаворыцца, што новы торт – “гэта не пра навіны, а пра любоў да роднага горада і яго жыхароў”.
Спроба прысвоіць сабе чужую ініцыятыву, падобна, не пракаціла. Дый спажыўцы, пакаштаваўшы новы торт, не дужа яго хваляць.
Руслан Мамедаў