Таксама тут прымалі замежныя дэлегацыі, а крыху пазней – найбольш любімых Лукашэнкам артыстаў – удзельнкаў таго ж віцебскага фестывалю.
Найверагодней, з цягам часу ўзровень камфорту падаўся гаспадару рэзідэнцыі недастатковым, і яна “пайшла па руках”. З 2014 года тут размяшчалася рэабілітацыйнае аддзяленне Віцебскага абласнога даягнастычнага цэнтра, з сакавіка 2020 -га – аддзяленне рэабілітацыі для асобаў, якія перанеслі COVID-19. Са снежня 2023 года базай адпачынку валодала ААТ «БелВітуніфарм», у верасні 2025 года аб’ект перадалі ва ўласнаснасць Віцебска. За мінулы год мясцовыя ўлады так і не прыдумалі, як можна выкарыстаць маёмасць, размешчаную ў маляўнічай мясцовасці на тэрыторыі больш за 10 га за высокім плотам.
Ірына Мураўёва