Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Чэрвень 2026

Нават прыхільніца “русского мира“ Эльвіра Мірасалімава абураная «справай ЕГУ»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебская актывістка ў справе прасоўвання прарасейскіх ідэй абурылася тым, што  следчыя цікавяцца тым, хто аплочваў навучанне былых і цяперашніх студэнтаў універсітэта, прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтую сітуацыю Мірсалімава параўноўвае з судамі за даўнія рэпосты і падпіскі на незалежныя медыя, “которые в то время не только не были запрещены, но официально у нас работали, а высшие чиновники давали им интервью”. І цалкам рэзонна тлумачыць гэтыя захады жаданнем “свести счёты со своими политическими оппонентами”.

«Это что получается: родителей, которые когда-то детям оплачивали там учёбу, теперь будут судить, как донативших на экстремистов? (если это правда, а не фейк)”, - піша  Мірсалімава.

Але лічыць гэта не лагічна, бо сёлета ў траўні дзяржСМІ Віцебшчыны апублікавалі канкрэтныя  пагрозы ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Прадстаўнік віцебскай  абласной пракуратуры Дзмітрый Кудраўцаў наўпрост заявіў  пра тое, што «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, и влекут за собой наказание до 5 лет лишения свободы.

на Віцебшчыне ўжо вядома пра некалькі выпадкаў пратрусаў у былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, якія або скончылі ЕГУ, або не завяршылі вучобу і сышлі. Падчас або пасля ператрусаў следчыя дапытвалі маладых людзей і іх бацькоў. У прыватнасці, падрабязна распытвалі, хто плаціў за навучанне.    

Павел Шчарбакоў