“Генпрокуратура заявила, что деятельность вуза якобы используется для «нанесения ущерба интересам Беларуси. Теоретически под риском могут оказаться обучение, финансовые переводы в адрес вуза», - піша выданне, выкарыстоўваючы для артыкула ілюстрацыю з сімволікай ЕГУ, прызнаную таксама “экстрэмсіцкай” ( гэта значыць, забароненай для ўжывання на тэрыторыі РБ).
Праўда, газета цвердзіць, што “правоприменительная практика в отношении студентов, преподавателей и выпускников ЕГУ пока отсутствует”. І што "правозащитники допускают, что решение может повлечь проверки и задержания, однако прогнозов о масштабах возможных действий нет". Але ўжо вядома пра тое, што студэнтаў ЕГУ выклікаюць на допыты ў КДБ і распытваюць пра навучанне "падрыхтоўцы беспарадкаў". Таксама вядомы выпадак, калі студэнта змусілі напісаць заяву на адлічэнне і парэзалі літоўскі від на жыхарства.
Нагадаем, адразу два віцебскіх дзяржСМІ апублікавалі пагрозы “крыміналкамі” ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Гарадская газета «Витьбичи» размясціла на сваім сайце каментар прадстаўніка абласной пракуратуры Дзмітрыя Кудраўцава. Той падрабязна распавёў, як цяпер будуць караць тых, хто любым чынам звязаны з беларускім універсітэтам у выгнанні, які з 2005 года працуе ў Вільнюсе.
Паводле ягоных словаў, аплата навучання ў ЕГУ будзе кваліфікавацца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, а студэнтам і выкладчыкам пагражае ад 1 да 6 гадоў пазбаўлення волі: «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, предусматривающей наказание до 5 лет лишения свободы. Преподавание или продолжение обучения ЕГУ трактуется как участие в экстремистском формировании и влечет уголовную ответственность по согласно статье 361-1 УК».
Таксама начальнік аддзела Віцебскай абласной пракуратуры падкрэслівае, што "экстрэмісцкай" з'яўляецца сімволіка універсітэта, і адпаведна, любы мерч навучальнай установы ў Беларусі забаронены пад пагрозай крымінальнага пераследу. Цяперашнім студэнтам ЕГУ ён раіць "добровольно прекратить связи с экстремистским формированием и своевременно заявить об этом в государственные органы", тады, маўляў, крымінальнай адказнасці можна будзе пазбегнуць.
Марына Шчаглова