Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Май 2026

Медыкаў Віцебскай абласной бальніцы ў працоўны час вывелі слухаць канцэрт ваенных песень

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Выступаць перад медработнікамі запрасілі вайсковы аркестр 103-й паветрана-дэсантнай брыгады і  самайдзеныя калектывы віцебскіх дэсантнікаў. Выканаўцы расселіся проста на ганках бальніцы і зайгралі. Медыкі, якім раздалі чырвона-зялёныя сцяжкі і іншую сімволіку,  распалажыліся хто як мог проста на сходах.

Гарадская газета “Витьбичы» назвала гэта «унікальным мерапрыемствам». Праўда, не ўдакладніўшы, наколькі яно спадабалася пацыентам, якіх прывозяць у абласную бальніцу з усёй Віцебшчыны, калі на месцах лекары не даюць рады са складанымі выпадкамі.

Застаецца хіба пажадаць ім найхутчэйшага выздараўлення ў спадзевах на лекавы эфект духавога аркестра. Зрэшты, лекі ў Віцебску таксама «зарадзілі» патрыятызмам: каля аптэкі №164  фармацэўты танчылі пад мелодыі ваеннага часу.

Зоя Латыніна

Галерэя выяваў