Адкрыццё лазневага комплекса, як мы і прадказвалі, будзе прымеркавана да сёлетніх 1051-х угодкаў Віцебска, якія плануюць адзначыць з 26 па 28 чэрвеня. У папярэдняй праграме святкаванняў менавіта на 28 чэрвеня прызначана адкрыццё новага аб’екта, які цяпер чамусьці называецца не лазнева-аздараўленчы комплекс, як раней , а СПА-цэнтр “Южный”.
Відавочна, яго збіраюцца “падарыць” гараджанам у Дзень горада, як прыклад клопату ўладаў пра мясцовых жыхароў. 14-гадовую гісторыю “даўгабуда” ва ўрачыстай абстаноўцы, відаць не згадаюць.
Віктар Баландзін