На думку аднаго з заяўнікаў акцыі Яна Дзяржаўцава, у краіне не павінна існаваць такога сьвята, як 7 лістапада: “У 1917 годзе банда злачынцаў-тэрарыстаў захапіла ўладу збройным шляхам у Расеі і Беларусі. Бальшавікі на штыках прынесьлі сваю бандыцкую ўладу ў Беларусь. Забілі некалькі мільёнаў беларускіх грамадзян. Тое, што ўчынілі бальшавікі, можна параўнаць толькі з фашысцкай навалай. Сьвяткаваць 7 лістапада, як зараз гэта робіць сучасная ўлада, могуць толькі сапраўдныя камуна-фашысты!” - сьцьвярджае Ян Дзяржаўцаў.