Дзмітрый Загалавец быў затрыманы ў студзені 2023 г. -- спачатку на яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, але на волю ён ужо не выйшаў: сілавікі даследавалі ягоны тэлефон і распачалі крымінальную справу.
Загалавец быў асуджаны 31 жніўня 2023г. Тады праўладныя каналы сцвярджалі, што ў інтэрнеце мужчына «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».
У чэрвені 2024 года Дзмітрыя судзілі яшчэ раз - за данаты, зробленыя яшчэ да 2021 года.
Яна Шырокава