Павел Севярынец падлічыў, што з улікам набыцця неабходнага адсталявання яму неабходна сабраць 7 тысяч еўра. Менш чым за суткі неабыякавыя людзі ахвяравалі 8 тысяч еўра. Збор працягваецца.
Васіль Раманаў
Нагадаем, праз BYSOL экс-палітвязень, палітык і пісьменнік абвясціў збор на здзяйсненне сваіх новых грамадскіех праектаў. Ён збіраецца стварыць і развіваць ютуб-канал, выпусціць серыю ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў, выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні, і правесці шэраг прэзетацый.