У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў Наталлю Кукішаву 2-ма гадамі калоніі за абразу прэзідэнта РБ. Наталля Кукішава, прызнаная беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнай зняволенай, адбыла гэты тэрмін "ад званка да званка", а пазней з'ехала з Беларусі ў Амерыку.
На волі яна паспела даць некалькі інтэрв’ю праваабаронцам і незалежным журналістам, дзе распавядала пра ўсё, што з ёй адбылося. І ўжо ў ЗША Наталля завяла канал у Tik-Tok, дзе таксма распавядае пра тое, як яна патрапіла ў турму, што ёй давялося там перажыць, якія высновы яна зрабіла за час знаходжання ў калоніі.
Васіль Шмігалёў