Друкаваць гэтую старонку
Субота, 16 Люты 2013

У Віцебску працягваюцца акцыі “Хвалі салідарнасьці”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

17 лютага ў Віцебску мясцовыя сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” правялі сумесную акцыю ў межах “Хвалі салідарнасьці”. У гэты дзень яны разам напісалі лісты беларускім палітвязьням, а таксама ўзялі капэрты з адрэсамі вязьняў з сабой, каб як мага больш людзей маглі напісаць ім. “Спадзяемся, што лісты дойдуць да ўсіх зьняволеных”, - адзначыла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.

Нагадаем, 16 лютага ў Віцебску былі затрыманыя сябры БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку “Свабоду палітвязьням”.

Прэсавая служба БХД