Яны "развялі вогнішчы і зладзілі гулянні з гучнай музыкай і выкарыстаннем атрыбутыкі розных рэлігійных плыняў. Многія з іх знаходзіліся ў голым выглядзе пры малалетніх дзецях",- сцвярджае міліцэйскі Тэлеграм-канал.
Затрыманых адвезлі складаць пратаколы . Двое ўдзельнікаў прызнаны арганізатарамі "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства" - 23-гадовая дзяўчына і 52-гадовы мужчына. Іх чакае больш строгае пакаранне.
Па нашай інфармацыі, на штогадовы злёт, які сёлета было вырашана правесці ў Расонскім раёне, сабраліся беларускія прадстаўнікі нефармальнага руху "Сям'я вясёлкі'. Такія злеты праводзяцца рэгулярна ў найбольш ціхіх і аддаленых мясцінах, каб сяброўскі адпачынак аднадумцаў не замінаў мясцовым жыхарам. Але ўвечары 29 ліпеня адбыўся міліцэйскі налёт на намётавы гарадок, дзе прайшлі масавыя затрыманні.
Ліна Магілянская