Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Сакавік 2017

У Полацку судзілі актывістаў, затрыманых перад акцыямі 25 і 26 сакавіка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

27 сакавіка былі разгледжаныя справы Віктара Стукава («Свабодны прафсаюз») і Юрыя Бельскага.

Праваабаронца БХК Юры Бельскі атрымаў 2 сутак, якія ўжо адсядзеў да суду, і таму быў адпушчаны дадому. Бельскі быў затрыманы раніцай 25 сакавіка, калі выходзіў з дому, каб паехаць у Менск.

Віктар Стукаў аштрафаваны на 20 базавых велічынь паволе артыкулу 17.1 КаАП, судзьдзя Ўладзімер Бясецкі. Віктар быў затрыманы 24 сакавіка ўвечары, перад – тым у офісе прафсаюзнай суполкі, якую ён узначальвае, адбыўся ператрус.

Паводле spring96.org