Суд Жлобінскага раёна На два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія”) суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык. Яе абвінавацілі ў  арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ)

Суд адбыўся яшчэ 23 лістапада, аднак пра сам судовы працэс амаль нічога невядома.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч.

Па матэрыялах следства, Кацярына Якубчык прымала разам з іншымі асобамі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня мінулага года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавала, выкрыквала лозунгі, груба парушала грамадскі парадак і замінала працы грамадскага транспарту.

https://spring96.org/be/news/104492

Яна Стацэнку і Андрэя Пархамовіча судзяць па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі.

Кацярына Якубчык працуе на Жлобінскай швейнай фабрыцы.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.

Крыніца: Жлабінчанку суд пакараў двумя гадамі “хатняй хіміі” за жнівеньскія падзеі мінулага года