Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19 і 20 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманыя ў Баранавічах і Наваполацку атрымалі арышты і штрафы

З 16 па18 лістапада і Баранавічах і Наваполацку прайшла хваля ператрусаў сярод мясцовых актывістаў, пасля чаго большасць з іх была затрымана. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы і затым судзілі. 

Вядома пра наступныя рашэнні судоў у Баранавічах:

Стала вядома, што СІЗА №6 Баранавічаў не прымае перадачы для затрыманых па адміністрацыйных справах, спасылаючыся на каранцін з-за COVID-19.

Масавыя вобшукі і затрыманні ў Наваполацку адбыліся 16 і 17 лістапада. Праваабаронцам вядомы наступным вынікі разгляду адміністрацыйных спраў, заведзеных на затрыманых:

У Мазыры былая старшыня праўладнага прафсаюзу НПЗ Вольга Кулыба атрымала штраф у 20 базавых велічынь па ч.2 арт.19.11. Раней паведамлялася, што жанчыну затрымалі за падпіску на "экстрэмісцкі" акаўнт Zerkalo.

У Брэсце была затрымана Алена Гнаўк

19 лістапада каля 7 раніцы Алена напісала знаёмым, што яе забіраюць у РУУС і пасля таго перастала выходзіць на сувязь. Але днём жанчыну вызвалілі.

Павел Белавус арыштаваны на 15 сутак

belavus.jpg
Павел Белавус

У судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут арыштавала заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак.

Палітвязні: Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА, Алеся Пушкіна - у Навінкі, у Ксеніі Луцкінай пагоршылася здароўе

20 лістапада стала вядома, што палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова, якая ўтрымлівалася ў ІЧУ на Акрэсціна і з моманту затрымання трымала галадоўку, была пераведзена ў СІЗА №1. Яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэксу за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.

Алесь Пушкін. Фота: ПЦ
Алесь Пушкін. Фота: spring96.org

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. 30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле ўладаў, гэта «рэабілітацыя нацызму».

У былой журналісткі БТ, палітзняволенай Ксенія Луцкіна, якая ўжо 11 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні, пагоршылася здароўе. Вядома, што ў яе абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі зрабілі складаную нэўралягічную апэрацыю: выдалілі дзьве пухліны ў мозгу. Бацька Ксеніі распавёў "Радыё Свабода" пра стан здароўя журналісткі.

«Мы прывезлі доктара з РНПЦ нэўралогіі, зрабілі энцэфалаграму, лекару далі на агляд літаральна 3 хвіліны. Дзякуй Богу, з такой пухлінай можна жыць, сказалі дактары. Але Ксенія кожны дзень на абязбольвальных уколах, раніцай і ўвечары. Кожны панядзелак я перадаю ёй у СІЗА лекі. Цяжка ўсведамляць, што такі разумны, таленавіты чалавек ужо 11 месяцаў знаходзіцца ў турме».

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу за 19 і 20 лістапада