Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 13-15 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У пятніцу перазатрымалі дзяжурнага электраманцёра і старшыню суполкі незалежнага прафсаюза цэха 200 завода "Палімір" Аляксея Сцяпанава. 28 кастрычніка суддзя суда горада Наваполацка Зінаіда Балаболава арыштавала мужчыну па арт. 19.11 КаАП на 15 сутак за рэпост у сацсетках у 2019 годзе матэрыялаў, якія цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі. Аляксея затрымалі адразу пасля суда. Пакаранне ён адбываў у полацкім ІЧУ.

Але пасля 15-сутачнага арышту яго так і не выпусцілі на волю. Вядома, што над Сцяпанавым адбыўся новы суд. Аднак да мужчыны ў полацкі ІЧУ не пускаюць адваката па прычыне эпідэміялагічнай абстаноўкі.

sciipanau_90.jpeg
Аляксей Сцяпанаў

Палітзняволеных антыфашыстаў Дзяніса Болтуця і Цімура Піпія пазбавілі ў калоніях перадач

Паведамляецца, што пасля этапаванняў у калоніі палітвязняў Дзяніса Болтуця і Цімура Піпія праз прафілактычныя ўлікі пазбавілі перадач тэрмінам на чатыры месяцы.

У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус

Алена Янушкоўская. Фота:
Алена Янушкоўская. Фота: "Віцебская Вясна"

Блогерка рабіла з іх стрымы і размяшчала на сваім відэаканале  “Настоящая Беларусь“. Алена Янушкоўская ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за межамі Беларусі, але 14 лістапада міліцыянты з’явіліся ў яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна, дзе зараз жыве прыёмная дачка блогеркі з двума дзецьмі, піша "БАЖ". Адзін з апошніх відэаролікаў і стаў прычынай ператрусу, мяркуе Алена:

"Мой відэаролік “Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком” трапіў у пералік так званых “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Ініцыявала гэта ўсё пракуратура Расонскага раёна. Ксёндз Вячаслаў Барок служыў у Расонскам касцёле і таксама з’ехаў з Беларусі, бо яго вінавацілі ў “экстрэмісцкіх” выказваннях у ягоным відэаблогу". Ініцыявала гэта ўсё пракуратура Расонскага раёна. Ксёндз Вячаслаў Барок служыў у Расонскам касцёле і таксама з’ехаў з Беларусі, бо яго вінавацілі ў “экстрэмісцкіх” выказваннях у ягоным відэаблогу.

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі з Акрэсціна на волю пасля 15 сутак арышту

Ірына Слаўнікава. Фота:
Ірына Слаўнікава. Фота: "Радыё Свабода"

Пра гэта паведаміў «Новы час». Ірыну і Аляксандра затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі вярталіся з адпачынку. 1 лістапада іх асудзілі 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП за захоўванне ў фэйсбуку матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, надзелі кайданкі і нават не далі забраць багаж.

У суботу, 13 лістапада, у лекара-тэрапеўта Ігара Габруковіча з Нароўлі быў ператрус, у выніку якога вынялі тэлефон і кампутар. Магчыма прычынай вобшука сталася выява Пагоні, якая ляжала пад школом у ягоным кабінеце, піша "Гомельская Вясна".

Затрыманы вакаліст мазырскага гурта «Ня Варта»

charankou_90.jpeg
Фёдар Чаранкоў

Фёдара Чаранкова затрымалі ў ДАІ і накіравалі ў аддзел па барацьбе з кіберзлачынствамі. Пазней па месцы жыхарства Фёдара адбыўся ператрус, міліцыянты забралі кампутары.

Папярэдне, падставай для затрымання стала яго падпіска на «Б**сат» у Instagram.

Змясцілі ў брэсцкае СІЗА Дзмітрыя Шчурко 

Дзмітрый Шчурко ў судзе.
Дзмітрый Шчурко ў судзе

Пра гэта паведамляе брэсцкая "Вясна". У снежні 2020 яго асудзілі за "скрадзеную ў амапаўца" — атрымаў "хатнюю хімію". Пасля затрымліваўся прэвентыўна (на гадавіну выбараў, перад Днём незалежнасці-2021). Дзмітрыя штрафавалі па арт. 19.11 КаАП за рэпост у сацсетках. Таксама ў Дзмітрыя са жніўня 2020 прайшло не менш за пяць ператрусаў.

У гэты раз прэтэнзіі да Дзмітрыя паўсталі па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта). 9 лістапада 2021 яго забралі ў ІЧУ, і праз пару дзён перавялі ў СІЗА-7. У мужчыны дома засталіся двое дзяцей.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні і ператрусы ў Беларусі: хроніка пераследу 13-15 лістапада Дапоўнена