Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 25 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Гомель
Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi y 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi y ауто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.
Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля - Артура Караткевіча.
У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.
"Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння", пішуць яны на сваім канале.
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманні і пакаяльныя відэа з Гомеля: хроніка пераследу за 25 кастрычніка