Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за сёмае і восьмае кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ

"Вясна" публікуе табліцу з вядомымі прозвішчамі затрыманых і працягвае збіраць інфармацыю. Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на тэлеграм-акаўнт @spring96info, у наш бот @Viasna_bot ці на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі ці перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.

Хроніка пераследу 7 кастрычніка

Палітзняволены Дзмітрый Фурманаў у штрафным ізалятары другі месяц

Палітвязень Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org
Палітвязень Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org

Бацькі Дзмітрыя Фурманава паведамляюць, што сын пераводу ў выпраўчую калонію №3 "Віцьбу" так і не з'явіўся ў атрадзе. Дзмітрый прыбыў у калонію жніўні і пасля адбыцця каранціну адразу быў пераведзены ў ШІЗА. Там ён знаходзіцца і па цяперашні час. Прычыны "парушэнняў" невядомыя.

Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу супраць «ТУТ БАЙ МЕДЫА»

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб і работнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і іншых асоб распачата крымінальная справа па ч.3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб). Але за якія канкрэтна дзеянні і супраць каго заведзеная крымінальная справа – не паведамляецца.

У ІЧУ на Акрэсціна перасталі прымаць перадачы

Ілюстрацыйнае фота spring96.org
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Прыпыненне прыёма перадач тлумачаць захадамі супраць распаўсюду каронавіруса. Прымаюць толькі лекі. Пры гэтым у ЦІП на Акрэсціна (туды адпраўляюць асуджаных на адміністрацыйны арышт) перадачы пакуль прымаюць у звычайным рэжыме.

Хроніка пераследу 6 кастрычніка

У Жлобіне затрыманы ліцейшчык «Амкадор» Кірыл Малышэнка. ГУБАЗіК паведаміў, што яго прызналі падазраваным па крымінальнай справе паводле падзей 9 жніўня 2020 года.

ГУБАЗіК у Магілёве справаздачыўся пра затрыманне Артура Путніна. Прычына затрымання — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сілавікі таксама выставілі яму ў віну тое, што ён складаўся і пісаў паведамленні «ў мностве экстрэмісцкіх чатаў і каналаў». Усю гэтую інфармацыю супрацоўнікі ГУБАЗіК прадставілі ад імя самога маладога чалавека ў адным з магілёўскіх чатаў. Верагодна, у дадзены момант Артур Путнін знаходзіцца ў ІЧУ УУС Магаблвыканкама.

У Мінску Юрыя Буцько «забралі з кватэры людзі ў чорнай вопратцы».

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Крыніца: Затрыманні, новая крымінальная справа супраць работнікаў TUT.BY: хроніка пераследу за 7 і 8 кастрычніка Дапоўнена