Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за чацвер, 30 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Ператрус у Баранавічах

У Барысаве сёння раніцай адбыўся ператрус у мясцовага прадпрымальніка Аляксандра Статкевіча. Дома забралі ўсю тэхніку, а яго павезлі ў невядомым накірунку. Ператрус праходзіў у межах крымінальга артыкула па тэрарызме (арт. 289 КК) і псаванне маёмасці (арт. 341 КК). Хто праводзіў яго невядома. Пратакол вобшуку яны не пакінулі. Сілавікі падчас ператрус сарвалі са сцяны плакат “Магутны Божа". Прыталіся пра паляўнічую зброю, але гэтага ў яго не было, не займаўся.

Сёння раніцай сілавікі прыйшлі па месцы прапісцы да аднаго з арганізатараў ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў dissident.bу, актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава.

Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў. Фота: "Радыё Свабода"

Пра гэта паведамляюць у самой ініцыятыве.

«Была выламана паштовая скрыня і ледзь не выбіты ўваходныя дзверы ў кватэру, дзе пражываюць квартэранты, бо большасць членаў сям’і вымушана пакінула Беларусь з-за пагрозаў жыццю».

Сілавікоў цікавіла месцазнаходжанне братоў Вячаслава і Паўла Касінеравых, а таксама іх маці. На Паўла ўжо заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад прызыва. Як адзначаюць актывісты, «рэальнай прычыйнай крымінальнай справы з’яўляецца яго актыўны ўдзел у студэнцкім руху БДУ летам 2020 года».

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня Дапоўнена