У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 верасня пачаўся суд над восьмай групай па "справе карагодаў". У гэты раз шэсць чалавек выступаюць абвінавачанымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша, якога ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюць за кратамі. Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, 81 чалавеку ўжо вынесен прысуд. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Справу супраць восьмай групы разглядае суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Андрэй Манько. Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Брэст 13 верасня. Фота: МУС
Брэст 13 верасня. Фота: МУС

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Каго судзяць у гэты раз?

На лаве падсудных у гэты раз шэсць чалавек:

Што адбываецца на працэсе?

Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы "Вясны", за два пасяджэнні дапыталі ўсіх абвінавачаных, дзевяць сведак, вывучылі частку матэрыялаў справы.

На судзе 27 верасня перад тым як запусціць у залу суда, абвінавачваным і слухачам міліцыянты загадалі адключыць тэлефоны. Больш за тое, гэта правяралася, бо міліцыянты прасілі пасля гэтага коратка націснуць кнопку выключэння тэлефона і прадэманстраваць такім чынам, што тэлефон і сапраўды выключаны. Пра дадзеную "асаблівасць" пасяджэння распавёў брэсцкай "Вясны" адзін з прысутных на судзе.

"Падкрэслім, што патрабаванне выключыць тэлефон на судзе — патрабаванне, якое не адпавядае заканадаўству. Больш таго, гэта значна абмяжоўвае правы ўсіх удзельнікаў працэсу, бо супярэчыць прынцыпу галоснасці правасуддзя. А калісьці беларускія актывісты нават дамагліся ад Вярхоўнага суда прыняцця асобнай пастановы, дзе тлумачыцца: запісваць на дыктафон судовы працэс можна", — адзначаюць праваабаронцы.

medushevskii_instagram.jpeg

Палітвязень па "справе карагодаў": Cем тыдняў правёў у падвальнай камеры без сонечнага святла

У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў".

Крыніца: У Брэсце судзяць восьмую партыю па "справе карагодаў". Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша