Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. 14 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю: раніцай сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны". Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч
Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч
  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

А сёмай гадзіны раніцы сілавікі прыйшлі з ператрусам да юрыста Уладзіміра Лабковіча. Падрабязнасцяў ператрусу пакуль няма, сам Лабковіч паспеў толькі паведаміць пра гэта ў фэйсбуку.

Таксама з ператрусам прыйшлі да Сябры Рады «Вясны» Валянціна Стэфановіча. 

Высвятляецца сітуацыя з іншымі праваабаронцамі-вясноўцамі. Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: З ператрусамі прыйшлі да праваабаронцаў "Вясны" Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча