Даніла Ганчароў у цэнтры Суд Цэнтральнага раёна 9 ліпеня вынес прысуд Даніле Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзелі ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).

Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная і паракаў яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук

Даніла Ганчароў у судзе сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў.

Як праходзіў суд па справе: 

Для Данілы Ганчарова запрасілі два гады пазбаўлення волі за ўдзел у шасці нядзельных маршах і перасылку інфармацыі ў Telegram

Паводле абвінавачвання, Даніла Ганчароў прыняў удзел з іншымі неўстаноўленнымі асобамі ў шэрагу несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, чым груба парушыў грамадскі парадак.

 Праваабарончы цэнтр "Вясна" пры дапамозе валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

Даніла Ганчароў быў прызнаны палітвязнем, падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: 

 СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Крыніца: Данілу Ганчарова асудзілі на два гады калоніі