Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі. КДБ восьмага ліпеня заявіў, што цяпер адбываецца "шырокамасштабная аперацыя па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Па ўсёй краіне ўчора былі затрыманыя дзясяткі людзей, ператрусы прайшлі ў некалькіх рэдакцый незалежных СМІ. Дзевятага ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Блакаванне "Нашай Нівы" і Еўрарадыё, ператрусы і затрыманні ў рэгіёнах: хроніка за восьмага ліпеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне.

Брэст

Максім Хлябец
Максім Хлябец

У Бресце ператрус адбываецца ў журналіста Максіма Хлябца. Па якой крымінальнай справе — невядома.

Таксама сілавікі прыйшлі да адміністратара партала "Віртуальны Брэст" Андрэя Кухарчыка, праходзіць ператрус. Пра гэта паведамляе сам партал. У межах якой крымінальнай справы — невядома.

Мінск

У Мінску з ператрусам прыйшлі да журналісткі партала "Онлайнер" Настассі Зянько. З чым ён звязаны, нам пакуль невядома.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Крыніца: "Зачыстка" КДБ працягваецца па ўсёй Беларусі: хроніка пераследу 9 ліпеня Дапоўнена