 Следчы камітэт працягнуў расследаванне справы адносна лідара прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка. Крымінальная справа заведзена па артыкулу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Па словах Ігара Комліка, аб працягненні расследавання яму паведаміў следчы падчас чарговага допыту, аднак пісьмовай пастановы аб працягненні расследавання не паказаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– Cправа гэтая працягнутая да 2 лютага, таму што стаіць загад нешта знайсці. І таму следчыя як бы выконваюць сваю працу. Але ж можна казаць, што пытанні не заўсёды маюць дачыненне да таго, каб быць звязанымі з нейкімі дзеяннямі, якія адбыліся ў 2011 годзе. Таму паўстаюць сумненні на колькі гэта крымінальная справа, хутчэй пераводзіць яе ў палітычную.
Па словах Ігара Комліка, напрыклад, следчыя патрабавалі ад яго і Генадзя Фядыніча прадставіць спіс сябраў прафсаюзу. Гэта не мае ніякіх адносінаў да абвінавачанняў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у 2011 годзе. А ведаючы, што інфармацыя аб актывістах прафсаюзу можа прывесці да ціску і нават іх звальненняў, кіраўнікі РЭПу адмовіліся гэта зрабіць. „Па-ранейшаму мы адмаўляем сваю віну і ўвесь час заяўлем аб гэтым”, – падкрэсліў Ігар Комлік.
Ігар Комлікутрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Паводле афіцыйнай інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў». Ігара Комліка ўвечары 2 кастрычніка вызвалілі з СІЗА №1 Мінска ў сувязі са зменай меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Пад вартай палітвязень правёў два месяцы. Ён распавёў, што ўвесь гэты час адмаўляўся даваць паказанні следству.
Крыніца: Ігар Комлік: Нашая справа ўсё выразней ператвараецца ў палітычную