Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пубоікуем вядомыя факты за 14-15 чэрвеня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

15 чэрвеня

У Гомелі затрымалі актывістку Аліну Кузьменка. Цяпер яна знаходзіцца на допыце ў СК. У Аліны застаўся двухгадовы сын, паведамляе "Гомельская Вясна". Папярэдне, затрыманы таксама яшчэ адзін хлопец.

kuzmenka_alina.jpg
Аліна Кузьменка

Верагодна гэта звязана з падзеямі 20 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту ў Гомелі супрацоўнік інфармацыйнай групы міліцыі з рупарам упаў на зямлю.

МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміў праз затрыманне ў Гомелі хлопца і дзвюх дзяўчын па артыкуле аб здзеке над дзяржаўным суягам (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Паведамляецца, што маладыя людзі спалілі яго на вогнішчы. 

gomel_stiah_1506.png
Скрыншот з відэа МУС

14 ліпеня

У Мінску была затрымана былая палітзняволеная актывістка «Краіны для жыцця» Вольга Паўлава. Зараз яна адбывае "хатнюю хімію" і пасля візіту ў РУУС у межах праверкі яна адтуль не выйшла. Яе затрымалі паводле адміністратыўнага правапарушэння (пікетаванне ў будынку РУУС). Праз некалькі гадзін яе вызвалілі, а ў сераду 16 чэрвеня будуць судзіць.

Таксама ў Мінску быў затрыманы студэнт БНТУ Сяргей Верамяюк. Яго затрымалі калі інтэрнату і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна паводле артыкула 24.23 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 14 і 15 чэрвеня