Вечарам 2 чэрвеня ў мінскім парку "Цівалі" адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся ў альтанцы і выгульвалі сабак. Сілавікі схапілі не менш за 12 чалавек. Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна ўсіх затрыманых асудзілі да арышту ці велізарных штрафаў. Адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў і ў дачыненні да раней затрыманых грамадзянаў. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Суткі і штрафы - пакаранне для затрыманых у мінскім парку "Цівалі"