Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа Суд Жлобіна і Жлобінскага раёна вынес прысуды 42-гадоваму Сяргею Перфільеву і ягонаму сыну Станіславу Перфільеву. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і прызначылі пакаранне: два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — "хатняй хіміі" — адпаведна.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя ў жніўні 2020 года "у мэтах выканання публічных заклікаў да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах", падчас несанкцыянаваных акцый "выкрыквалі лозунгі, рухаўся па праезнай частцы дарогі ў "счэпцы", што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў, закрыцця кругласутачнай крамы і спынення гандлю".

Сведка Генадзь Мельнік, начальнік АУС Жлобінскага райвыканкама, распавёў, што адбывалася дзявятага жніўня 2020 года ў Жлобіне, калі прыкладна 30 супрацоўнікаў ахоўвалі грамадскі парадак: "У тэлеграм-каналах радыкальна настроенных грамадзян заклікалі да звяржэння ўлады — у тым ліку, захопу будынка райвыканкама. Увечары на адным са скрыжаванняў горада былі заўважаны каля 200-500 чалавек з уключанымі тэлефонамі на праезнай частцы: яны махалі і крычалі, машыны ездзілі і сігналілі. Каля 20 чалавек радыкальна настроенай моладзі накіраваліся ў бок супрацоўнікаў. Майму намесніку і начальніку службы былі нанесеныя ўдары. 

Бліжэй да дзевяці гадзін было ўжо каля 700 чалавек. Яны былі на праезнай частцы, таму дзеля бяспекі ДАІ перакрылі рух транспартным сродкам. Першапачаткова ўсё праходзіла мірна, людзі крычалі лозунгі "Міліцыя з народам", усё было спакойна. Агрэсіўна людзі сябе не паводзілі.  

 Перфільевы маюць намер абскардзіць прысуды.

Крыніца: У Жлобіне бацьку і сына асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх падзеях