Фота: брэсцкая "Вясна" Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі тэрмінамі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган вынес наступныя прысуды:

Менавіта такое пакаранне запрашвалі пракуроры для абвінавачаных на судзе. Палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў былі вызваленыя з-пад варты ў залі суда. У СІЗА-7 іх утрымлівалі з 16 сакавіка. У Брэсце чакаюцца прысуды па гэтай справе яшчэ ў адносінах да 12 чалавек.

У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі

На лаве падсудных — 13 і 12 чалавек, сярод якіх шэсць палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7. Цяпер 25 чалавек чакаюць прысуды ў адносінах сябе.

У чым іх усіх абвінавацілі?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". 

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Крыніца: У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты