Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Раніцай 1 чэрвеня затрымалі журналіста Tribuna.com Дзмітрыя Руто. Яго абвінавачваюць у незаконным пікетаванні — за бел-чырвона-белы шалік ў аўто, паведамляе @tribuna_by.
Раніцай 1 чэрвеня рэдактарку спэцпраектаў Hrodna.lifе Ірыну Новік выклікаў на апытанне ўчастковы, піша HRODNA.LIFE. Пасля гэтага муж Ірыны, Анатоль Новік, паведаміў пра затрыманне і пра тое, што ў іх дома неўзабаве правядуць агляд. А 10.00 да Ірыны Новік прыйшоў супрацоўнік міліцыі і правёў агляд. Пасля чаго на Ірыну склалі пратакол затрымання і адвезлі яе ў Ленінскі РАУС.
Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.
Крыніца: Затрыманне журналістаў працягваецца. Хроніка пераследу 1 чэрвеня