У судзе Брэсцкага раёна і Маскоўскага раёна Брэста паралельна разглядаюцца крымінальныя "справы карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць дзвюх "партый" берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных — 13 і 12 чалавек, сярод якіх шэсць палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7. Па двум судам ужо адбыліся судовыя спрэчкі, дзе дзяржабвінавачванне запрасіла ім пакаранне — ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Цяпер 25 чалавек чакаюць прысуды ў адносінах сябе.  Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". Усе абвінаваюцца па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

У чым іх усіх абвінавачваюць?

Як прапаноўваюць пакараць фігурантаў справы пракуроры?

У судзе Брэсцкага раёна "карагодную" крымінальную справу супраць 12 берасцеўцаў разглядае старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. На лаве падсудных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеных. Пракуроры Ярошык і Плышэўскі 28 траўня прапанавалі пакараць іх наступным чынам:

У судзе Маскоўскага раёна Брэста крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе разглядае сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. 31 траўня пракуроры запрасілі для іх пакаранне:

Прысуд суддзя Брэган абвесціць 3 чэрвеня ў 15:00.

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Крыніца: У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі