Аватарка тэлеграм-чата «Мінск. Перакрыцце дарог. Чат» У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня асудзілі на 2 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адміністратара тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат» 26-гадовага Д. Сінкевіча. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, шляхам інструктавання людзей па перакрыцці руху транспарту ў Мінску па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. 

Паводле версіі абвінавачвання, Сінкевіч у перыяд з 31 жніўня да 30 кастрычніка 2020 года, з'яўляючыся адміністратарам Telegram-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат», размяшчаў у ім артыкулы з інструкцыямі па перакрыцці руху транспарту. Акрамя гэтага, як сцвярджае дзяржаўны абвінаваўца, ён займаўся пошукам асоб для супрацьпраўных дзеянняў і непасрэдна імі кіраваў.

Суд Першамайскага раёна прызнаў Сінкевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца: Да двух гадоў калоніі асудзілі адміна тэлеграм-чата «Минск. Перекрытие дорог. Чат»