Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна. Гомельскі абласны суд 28 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – Наўмысныя дзеянні накіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці). Яму можа пагражаць пазбаўленне волі аж да 12 гадоў.

Справу разглядае суддзя Цэлко, дзяржабвінаваўца – пракурор Асадчы.

Пракурор зачытвае абвінавачванне.

Дзмітрый Канеўскі, будучы ў стане алкагольнага ап’янення і маючы намер на распальванне сацыяльнай варожасці, жадаючы прыцягнуць увагу шырокага колу асобаў, 27 снежня 2020 года размясціў каментар ў Тэлеграм-канале прыкладна такога зместу: “АМАП - фашысты, рэзаць іх сем’і ў іх на вачах...”. Дзмітрый Канеўскі цалкам прызнае сваю віну ў здейсненым.

Пракурор запытваецца ў Канеўскага, ці сапраўды той удзельнічаў ў чаце “Гомель Савецкі 97”?

“Я на эмоцыях гэта напісаў. Агрэсія была ў дачыненні да міліцыянтаў, якія займаюцца незаконнай дзейнасцю. У прыватнасці АМАП. Перад напісаннем выпіў 0.5 гарэлкі. Я даведаўся, што амапаўцы ў Лідзе забілі майго саслужыўца Антона Марцінкевіча, мая маці тады была ў турме, ды яшчэ і выбары былі сфальсіфікаваныя”.

Інфармацыю пра забітага саслужыўца Канеўскі спраўдзіў у ягонай дзяўчыны. Следчы ўжо пад вартай сказаў яму, што той саслужывец жывы.

"Канкрэтных дзеянняў я не прадпрымаў. Канкрэтыкі па амапаўцам я не меў. Гвалтам на іх гвалт я не меў намер адказваць. Нагаварыў усяго лішняга, не трэба было гэта казаць канешне”, - тлумачць у судзе Канеўскі.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага