Суд Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Іх судзіць сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. Сярод абвінавачаных — 23-гадовы палітвязень Радзівон Медушэўскі. Колькасць фігурантаў «справы карагодаў» падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суд ідзе, інфармацыя дапаўняецца.

brest_karagody_90.jpeg
Перад судом. Фота: "Брэсцкая вясна"

Каго судзяць у гэты раз?

  1. 34-гадовы Аніскевіч Андрэй Сяргеевіч
  2. 19-гадовы Вінакураў Ігар Алегавіч
  3. Ксенжук Сяргей Валер'евіч
  4. 23-гадовы Курганоў Дзмітрый Юр'евіч
  5. 45-гадовая Лойка Алена Дзмітрыеўна
  6. 23-гадовы палітвязень Медушэўскі Радзівон Уладзіміравіч (затрыманы 16 сакавіка і змешчаны ў СІЗА-7, дзе ўтрымліваецца дагэтуль)
  7. 28-гадовая Нішт Сафія Яўгенаўна
  8. 40-гадовы Нямірскі Андрэй Яўгенавіч
  9. 25-гадовы Палхоўскі Ілля Сяргеевіч
  10. 39-гадовы Смірнова Кацярына Віктараўна
  11. 20-гадовы Увараў Мікіта Ігаравіч
  12. 27-гадовы Храпко Аляксандр Васільевіч
  13. 28-гадовы Чугунова Галіна Аляксандраўна

Як абвінавачванне гучыць у матэрыялах справы?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

 А што з судом па чавёртай "партыі"?

Чацвёртую «партыю» фігурантаў «справы карагодаў» 14 траўня пачаў разглядаць старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Суд працягваецца і сёння, 24 траўня. На лаве падсудных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт. У гэты раз судзяць таксама трох палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7: 46-гадовага Рамана Яхіна, 34-гадовую Вольгу Глушань і 19-гадовага Арсенія Сіняка. Справа знаходзіцца на стадыі допыту абвінавачаных.

Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў "справы карагодаў"

Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" дасягае больш за 70 чалавек, асуджаныя ўжо 46 чалавек — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. 

Крыніца: У Брэсце пачалі судзіць пятую "партыю" па "справе карагодаў"