23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы блогер Раман Пратасевіч. Ён ляцеў рэйсам авіякампаніі Ryanair з Афінаў у Вільню, які здзейсніў незапланаваную пасадку ў Мінску. Першапачаткова паведамлялась, што прычынай пасадкі стала паведамленне аб мініраванні самалёта, але гэта інфармацыя пакуль не пацвердзілася. Тэлеграм-канал "Пул Первого" паведаміў, што па даручэнні Лукашэнкі ў неба быў падняты знішчальнік МіГ-29 «для суправаджэння пасажырскага самалёта».
Вядома, што пасля праверкі самалёта ў Мінску пасажыраў накіравалі на паўторную праверку дакументаў. Тады Раман быў затрыманы.
Раман Пратасевіч летам 2020 года быў галоўным рэдактарам тэлеграм-канала "NEXTA" і разам са стваральнікам канала Сцяпанам Пуцілам быў абвешчаны ў вышук, а таксама занесены ў спіс асобнаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Пасля сыходу з "NEXTA" стаў галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу "Беларусь головного мозга", які раней адміністраваў палітвязень Ігар Лосік. Абодва канала беларускімі ўладамі былі прызнаны экстрэмісцкімі.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: У аэрапорце "Мінск" затрыманы блогера Раман Пратасевіч