Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамдзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 Мінск

 Журналістку TUT.BY Адар'ю Гуштын сёння выклікалі на допыт у ДФР.  Яна - сведка па справе супраць кіраўніцтва парталу.

Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.
Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.

18 траўня Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч паведаміў, што кватэру, дзе ён жыве разам з жонкай, журналісткай TUT.BY Адар'яй Гуштын, збіраюцца штурмаваць сілавікі. Кватэра ачэпленая, каля яе дзяжураць сілавікі, каля дома - мікрааўтобусы. Калі з’явіўся дома Марціновіч, у кватэры прайшоў ператрус, была вынята тэхніка.

Гомель

Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць заўтра на складанне пратаколу па арт. 23.5 (незаконны збор і распаўсюд інфармацыі). Маёр АУСу Цэнтральнага раёны Жэўняк (вядомы шматлікімі пратаколамі супраць грамадскіх актывістаў у паслявыбарны перыяд) даслаў адпаведнае паведамленне журналістцы ў "Аднакласнікі".

Допыты па крымінальнай справе “Вясны” не спыняюцца і дагэтуль

Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Целяпуна следчы Сяргей Капінскі выклікаў чамусці ў Калінкавічскі РАСК. Допыт павінен пачацца ў 10 гадзін.

 Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Хроніка пераследу за 20 траўня