Каля Дома правасуддзя. Фота onliner.by Раніцай 14 траўня каля Дому правасуддзя сабралася шмат людзей, якія прыйшлі на суд па так званай "справе студэнтаў". Аднак нават у будынак суда пускалі толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Нават бабуль і дзядуляў абвінвачаных не пусцілі ў залю суда нібыта праз недахоп месцаў. 

Справу разглядае суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава. Усіх палітзняволеных вінавацяць па ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здейсненая групай асобаў па папярэдняй змове") і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак"), ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Следства вінаваціць затрыманых у тым, што яны нібыта каардынавалі пратэсты на месцах, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі пра перасоўванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле следчых, пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

sud_studenty_14.05.2021.jpg

Каго судзяць?

Па крымінальнай справе праходзяць 12 чалавек:

Большасць з абвінавачаных былі затрыманыя 12 лістапада, у іх кватэрах правялі ператрусы, а студэнтаў змясцілі ў СІЗА КДБ. 

Усіх фігурантаў справы беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Затрыманні каля суда

Супрацоўнікі АМАП, якія дзяжурылі каля будынку суда, пачалі затрымліваць некаторых студэнтаў з тых, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаных, але не патрапіў на працэс. Вядома, што было затрымана не менш за шэсць чалавек. Сярод затрыманых - палітык Анатоль Лябедзька

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Суд па "справе студэнтаў": у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі - затрымалі