Уладзімір Жыхар на Маршы герояў 13 верасня. Суд Савецкага раёна Мінска 30 красавіка вынес прысуд Уладзіміру Жыхару,  які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Жыхара абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзілі восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Анатоль Грыбоўскі, Дзмітрый Колчын, Андрэй Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

Пацярпелыя амапаўцы ў судзе.
Пацярпелыя амапаўцы ў судзе.

Па матэрыялах следства, 13 верасня Жыхар з групай асоб удзельнічаў ў парушэнні грамадскага парадку (парушэнне працы транспарту, перашкаджалі працаваць цырульні “Кот Матроскін”, Фікс-Прайсу, Белфармацыі), тым самым абмежавалі права грамадзян на свабодную працу і адпачынак.

Па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы ідэю прымянення гвалту да супрацоўніка амапу Грыбоўскага, схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам. Спрабаваў таксама выхапіць траўматычны пісталет.

"Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе

Але як Жыхар мог заблакаваць усе маршруты? Скажам, тралейбус маршрута 92 “Карастаянава-Чыжоўка” ўвогуле не перасякае шлях руху мітынгоўцаў, а тралейбус №4 па выхадных не ходзіць увогуле.

Пракурор Анастасія Маліко запрасіла для Жыхара пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс” прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.

У сваім апошнім слове Жыхар сказаў, што ў нас адабралі права абараняць сваё жыццё і што хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай і наш народ будзе жыць на сваёй зямлі.

Суддзя Якунчыхін абвясціў прысуд: прызнаць вінаватым па арт. 342 КК і прызначыць пакаранне тэрмінам тры гады абмежаванне волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу, па арт. 364 КК - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і па арт. 206 КК - два гады калоніі агульнага рэжыму.

У сукупнасці, шляхам частковага накладання, прызначыць канчатковае пакаранне - пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькі