Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў краіне. Штодня грамадзян затрымліваюць, адбываюцца вобшукі і допыты, узбуджаюцца новыя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У КДБ назвалі прозвішчы 9 чалавек, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе так званага «дзяржаўнага перавароту» па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
Гэта Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.
Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ. Астатніх сілавікі спадзяюцца экстрадзіраваць у Беларусь, паведамляе тг-канал "Нашай Нівы".
У Ашмянах сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Пыжа. Прычына затрымання пакуль невядомая.
У Мінску затрыманы Ігар Сямёнаў.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.