Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Цэнтральны апарат Следчага камітэта РБ паведаміў пра абвяшчэнне ў вышук грамадзян, якія схаваліся ад органа крымінальнага пераследу.

Тэлеграм –канал СК называе іх прозвішчы:

Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адшукваецца блогер Маслоўскі Мікалай Аляўцінавіч.

Мікалай Маслоўскі. Фота dev.by
Мікалай Маслоўскі. Фота dev.by

Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены ў вышук Макарэвіч Андрэй Аляксандравіч.

Ленінскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адшукваецца 20-гадовы Краснапераў Данііл Фёдаравіч.

У Барысаве 6 красавіка па месцы жыхарства мясцовых актывістаў адбываюцца вобшукі і агляды. Меркавана, гэта звязана з правядзеннем флэшмобу на Брылёўскім полі са сцягамі, які абыўся  некалькі дзён таму. У аднаго дакладна вынялі кампутар, пра астатніх пакуль невядома. Сітуацыя высвятляецца.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Блогера Маслоўскага абвясцілі ў вышук, "трасуць" барысаўскіх актывістаў: пераслед за 6 красавіка ў Беларусі