Уладзімір Няпомняшчых. Фота: Гомельская Вясна. У судзе Савецкага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.

Суд над ім распачаўся 29 сакавіка і ад самага пачатку з’яўляецца фактычна закрытым, бо адбываецца на тэрыторыі Гомельскага СІЗА № 3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошанні, таму асаблівых падрабязнасцяў справы няма.

Гомельскаму грамадскаму актывісту і палітычна зняволенаму прад'яўленае абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Ён знаходзіцца пад вартай з 25 снежня мінулага года, адпаведна следства доўжылася тры месяцы.

Справу разглядае суддзя  Аляксандр Мохараў.

Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачваюць у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў залі суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». 

Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнае і заяўляе, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.

31 сакавіка ў судзе адбыліся судовыя спрэчкі. Адвакат палітыка нічога не каментуе наконт сёняшняга паседжання бо даў падпіску аб неразгалошанні.

Абвінавачваемаму можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці год.

Апошняе слова абвінавачваемага і прысуд будзе абвешчаны 7 красавіка.

Крыніца: Палітыку Уладзіміру Няпомняшчых за абразу памочніцы пракурора прысуд будзе вынесены 7 красавіка