Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". У Мінску і рэгіёнах 26 сакавіка адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні, а таксама затрыманых па ўсёй краіне на Дзень Волі. Па звестках праваабаронцаў усяго было затрымана больш за 200 чалавек.

Людзей забіралі проста на вуліцах, з працы і з дому, дастаўлялі ў РУУС і складалі адміністрацыйныя пратаколы.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Збольшага даюць “суткі”. Вынікі адміністрацыйных судоў за 26 сакавіка