Вячаслаў Яльніцкі ў судзе У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 25 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага Вячаслава Яльніцкага, якога вінаваць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, па падзях 22 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымільнага кодэкса).

Справу разглядае судзя Андрэй Млечка. Бок абвінавачвання прадстаўляе старэйшы памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Валерыя Таратынка.

Абвінавачаны знаходзіцца пад хатнім арыштам з 5 лютага 2021 года, у судзе абараняе сябе самастойна.

Хадайнічаў пра спыненне справы, бо ўжо быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за падзеі таго дня. Вячаслаў Яльніцкі быў затрыманы 22 лістапада і адсядзеў 13 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле арт. 23.34 КаАП (арт. 24.23 КаАП у новай рэдакцыі).

Пракурор хадайніцтва не падтрымала, прапаванавала суду вырашыць хадайніцтва пры вынясенні рашэння па крымінальнай справе.

Паводле абвінавачвання, будучы дасведчаным пра плануемае незаконнае масавае мерапрыества з інтэрнет-крыніц, не пазней за 13.20 гадзін 22 лістапада прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту і прадпрыемстваў. А менавіта Вячаслаў Яльніцкі з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў і пратэсту супраць дзеючай улады прыняў удзел у вулічным шэсці, у тым ліку рухаўся па вул. Прытыцкага па праезднай частцы ад дома 97 да дома 93, наўмысна парушаў грамадскі парадак і ўсведамляў супрацьпраўнасць сваіх дзеянняў, не выконваў патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі ў форменным абмундзіраванні, выкрыкваў лозунгі. Па меркаванні Валерыі Таратынка, віна падсуднага даказаная паказаннямі сведках, пісьмовымі матэрыяламі справы і рэчавымі доказамі.

З абвінавачваннем Вячаслаў Яльніцкі не пагадзіўся, віну прызнаў часткова.

Спачатку ў судзе быў дапытаны сведка – камандзір узвода ДАІ Фрунзенскага раёна Артур Басалай.

Спачатку ён казаў, што дрэнна памятае падзеі таго дня, але потым удакладніў, што 22 лістапада выязджаў на службовым аўтамабілі ў раён ст. м. “Каменная горка”, там знаходзіліся людзі, якія выкрыквалі лозунгі, выходзілі на праездную частку.

taratynka_v.jpg
Дзяржабвінаваўца Валерыя Таратынка

- Ці выходзіў абвінавачаны на праездную частку? Паглядзіце ўважліва на яго твар, ці памятаеце яго сярод тых, хто выходзіў? - запытала пракурорка.

- Па-мойму да, нешта было, - адказаў сведка.

- Па якіх дадзеных вы можаце яго апазнаць?

- Высокага росту, не надта моцнага целаскладу…

Таксама сведка кажа, што пазнае абвінавачага па рысах твару. Падцвярджае, што неаднаразова праз гукаўзмацняльнік папярэджваў грамадзянаў пра неабходасць спыніць супрацьпраўныя дзеянні і разыйсціся, у тым ліку сыйсці з праезднай часткі. Аднак людзі ніяк не рэагавалі, заставаліся на праезднай частцы.

Вячаслаў удакладніў у сведкі, як доўга ён знаходзіўся на праезднай частцы, аднак супрацоўнік ДАІ не змог адказаць.

Сам Вячаслаў Яльніцкі патлумачыў, што сапраўды ў той дзень знаходзіўся на праезднай частцы і быў затрыманы. Але не прызнаў, што ў яго дзеяннях ёсць склад злачынства.

Распавёў, што прыехаў у раён ст. м. “Каменай горкі” каля 13 гадзін для ўдзелу ў масавым мерапрыемстве, пра якое даведаўся ў “тэлеграм-канале, які нельга называць”. Некаторы час знаходзіўся там. Каля 13.20 звярнуў увагу, што траспарт не рухаецца па праезднай частцы, праз некаторы час туды пачалі выходзіць людзі, гучалі заклікі “На дарогу”. Вячаслаў Яльніцкі бачыў, што дарожны рух спынены, і таксама вырашыў выйсці на праездную частку. Прабыў там каля мінуты, заўважыў, што людзі пачалі рухацца. Ён пакінуў праздную частку і ў хуткім часе быў затрыманы.  

Кажа, што бачыў супрацоўнікаў ДАІ, іх машына знаходзілася пасярэдзіне праезднай часткі, але не чуў ад іх патрабаванняў да грамадзянаў.

Калі знаходзіўся на праезднай частцы – лозунгаў не выкрыкваў, быў бліжэй да “галавы” калоны падчас руху. У той момант разумеў, што здзяйсняе адміністрацыйнае правапарушэнне, але не ведаў, што робіць крымінальнае злачынства.

Пасля гэтага суд перайшоў да азнаямлення з пісьмовымі матэрыяламі справы. З іх вынікае ў тым ліку, што камеры відэаназірання зафіксавалі абвінавачанага, які рухаўся ў калоне адным з першых. Пры гэтым на адным з відэазапісаў адзначаецца, што ў 13.19 гадзін людзі выйшлі на дарогу, у 13.24 людзі разбягаюцца і пакідаюць праздную частку, а у 13.26 супрацоўнікі АМАП праводзяць затрыманне падобнага на абвінавачанага.

Таксама ў матэрыялах справы ўтрымліваецца даведка ад Мінсктрансу аб нанесенай шкодзе спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 2000 рублёў і 89 капеек.

Таксама ў матэрыялах справы ўтрымліваецца даведка ад Мінсктрансу аб нанесенай шкодзе спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 2000 рублёў і 89 капеек.

Сведка Прановіч не з’явіўся ў суд, так як знаходзіцца за межамі Мінска. У судзе былі зачытаныя яго паказанні, якія ён даваў падчас папярэдняга следства: 22 лістапада быў зафіксаваны збой руху транспарту па вул. Прытыцкага-Лабанка ў сувязі з выхадам людзей на праездную частку. Сам сведка на месцы падзей не прысутнічай, ведаў пра падзеі праз СМІ. Нанесеная шкода Мінсктрансу склала 356 рублёў 4 капейкі. Сведку была паказаная відэазапіс, ён азначыў, што ва ўказаным месцы і час не маецца ніводнага грамадскага транспарту, руху якога мог перашкаджаць натоўп людзей. Такім чынам, дзеянні вышэйзгаданага натоўпу не нанеслі шкоды Мінсктрансу.

Разгляд справы працягнецца 26 сакавіка ў 9.30 раніцы.

Праваабрончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс

Крыніца: Мінчуку пагражае да 3 гадоў зняволення за 5 хвілін знаходжання на праезднай частцы