Блогер Ягор Тубелевіч. Фота з сацыяльных сетак. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 сакавіка працягвае сачыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, "прафілактычныя гутаркі", ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Маладэчна раніцай па месцы жыхарства затрыманы Аляксандр Новаш. Да яго дамой прыехалі супрацоўнікі ў цывільнай форме на сінім бусіку і чорным аўтамабілі, сказалі, што з Мінску. Вобшуку не было, але па словах жонкі ніякай прычыны затрыманьня таксама агучана не было. Раней Аляксандр быў асуджаны яшчэ ў жніўні па арт.23.34.

Сёння ў суд Астравецкага раёна выклікаюцца Людміла Сульжыцкая і Ілля Петуноў па адміністрацыйнай справе за падзеі 18 лютага, калі людзі апладысментамі сустрэлі прысуд Руслану Валюку І Інэсе Маркавай, што расцэнена як несанкцынаванае масавае мерапрыемства.

Беларускамоўны блогер Ягор Тубелевіч раніцай паведаміў у Твітэры аб тым, што “ломяцца праз дзверы да мяне ў кватэру”. Прычына пакуль невядомая.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Затрыманні і выклікі на “гутаркі” ў міліцыю: пераслед у Беларусі 24 сакавіка