Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама журналістаў па ўсёй краіне.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікае на допыт 24 сакавіка незалежную журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову.

На 17 гадзін 25 сакавіка ў Следчы камітэт таксама выклікалі сябру ПЦ “Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова. Гэта ўжо другі выклік праваабаронцы да следчага.

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Ні на дзень не спыняюцца следчыя дзеянні ў дачыненні да сябраў “Вясны”: аўторак – не выключэнне

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з Мінску, Берасця, Гародні, Віцебску, Бабруйску і іншых гарадоў.

 11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.

Крыніца: Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову