Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні перад Днём Волі, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У Мінску затрымалі 29-гадаовага Юрыя Мікалаевіча Куўшынава. Прычына: налепка з "Пагоняй" на заплечніку. Супрацоўнікі Ленінскага РУУС вырашылі, што ён пікетаваў такім чынам.

Увечары адбыліся затрыманні ў Чыжоўцы. Сярод затрыманых:

Іх даставілі ў Заводскае РУУС, над імі чакаюцца суды.

21 сакавіка была затрыманая жонка журналіста Іллі Дабратвора – маці пецярых дзяцей Іна Дабратвор. Увечары дома ў сям'і прайшоў ператрус, жанчыну адпусцілі. 

Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намеснік начальніка Доўнар». Журналістку-фрылансерку Іну Дабратвор забралі, нягледзячы на тое, што дома заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі блізкія Іны патэлілі ў Заводскі РУУС, каб даведацца, дзе жанчына і калі яе адпусцяць, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому». Потым стала вядома, што дома адбываецца ператрус. Жонку затрымалі ў рамках праверкі па гэтым факце па арт. 341 КК Беларусі (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Следчым камітэтам праводзіцца праверка. З Іны толькі ўзялі тлумачэнні, яна ні ў якім статусе не знаходзіцца. На жанчыну склалі пратакол за пікет па ч. 3 арт. 24.23 КаАП: нібыта яна пікетавала з дапамогай расклейваньня партрэтаў палітычных зняволеных.

"Забралі адзін маленькі сцяг, з акна адарвалі постэр Бабарыкі; Калеснікаву, Ціханоўскую і Пагоню не змаглі. Гэтак жа праводзяць праверку з нагоды партрэтаў палітвязняў у мяне ў пад'ездзе.

На жонку склалі пратакол, па 24.23, частка 3",напісаў у Facebook Ілля Дабратвор.

За дзень да гэтага да журналіста Іллі Дабратвора, якога восенню затрымлівалі за асвятленне акцый у Мінску, прыязджалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Іллі дома не было.

Як піша "Наша Ніва", днём 21 сакавіка на плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла быў затрыманы Аляксандр Прушынскі, больш вядомы як «граф Прушынскі». Мужчына раздаваў улёткі з нагоды хуткага Дня Волі. Раздаваць улёткі графу ўдалося 15—20 хвілін, пасля чаго яго затрымалі міліцыянеры. Мужчыну адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі шэсць гадзін.

«Я не першы раз затрыманы, я ведаю, як сябе паводзіць з міліцыянерамі. Я ім кажу: не важна, хто кіруе краінай, хай ваш Аляксандр Рыгоравіч, хай не ён, але дабрабыт людзей павінен расці. У Сінгапуры за 40 гадоў узровень жыцця вырас у чатыры разы, у Эстоніі за 26 гадоў — у тры разы. А мы стаім на месцы. У нас прадукты даражэйшыя, чым у Польшчы, а там заробкі вы самі ведаеце якія», — кажа спадар Аляксандр.

Граф Прушынскі кажа, што ў міліцыі неаднаразова гукаў «Жыве Беларусь». «Ні адзін, ні два і не тры разы. Я прапаноўваў міліцыянерам сфоткацца са мной як з кандыдатам у прэзідэнты, але яны баяліся».

На мужчыну быў складзены пратакол, сам Прушынскі не памятае, па якім менавіта артыкуле будзе суд.

Затрыманні адбыліся і ў "Новай Баравой". Як мінімум дваіх чалавек затрымалі ў нядзелю і адвялі ў мікрааўтобус. Невядомыя бегалі за хлопцам у бежавай куртцы. Другі затрыманы чалавек — імаверна, дзяўчына, паведамляе «Белсат».

Жыхары кажуць, што цэлы дзень так званыя «ціхары» ходзяць па замкнёных дварах Новай Баравой у кварталах «Форэст», «Квартал парк», «Нясумны сад». У іх пры сабе ёсць чыпы, якімі яны адчыняюць дзверы.

21 сакавіка МУС паведаміла, што 38-гадовага мінчука затрымалі за тое, што той забраўся на мачту з дзяржаўным сцягам на даху аднаго з дамоў у Новай Баравой, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Мужчына займаецца будаўнічымі працамі на вышыні. Падчас учарашніх работ на даху будаўнік забраўся на флагшток, яго таварышы знялі гэта на тэлефон. У дачыненьні да яго склалі пратакол за дробнае хуліганства паводле арт. 19.1 КаАП.

Па інфармацыі "Радыё Свабода", 21 сакавіка затрыманы лідар сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў, яго змясцілі на Акрэсціна. Ягоная партыя падавала заяўку на святкаванне Дня Волі.

Ігар Барысаў. Фота Радыё Свабода.
Ігар Барысаў. Фота Радыё Свабода

«Мы ехалі па вуліцы Геалагічнай, калі нас пачаў падразаць злева жоўты мікрааўтобус. Спыніліся. Адтуль выскачылі людзі ў цывільным, у чорных масках, выцягнулі Ігара з машыны, напалохалі чатырохгадовае дзіця», — паведаміла БелаПАН падрабязнасці затрыманняжонка Ігара Алена Барысава.

Паводле яе, муж не супраціўляўся і нават падняў рукі. Барысава таксама паведаміла, што праз 20-30 хвілін ён патэлефанаваў і сказаў, што дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Яна звярнулася ў УУС, каб выступаць у якасці прадстаўніка мужа, бо мае юрыдычную адукацыю.

«Інфармацыі ніхто не дае, і да мужа не дапусцілі. На падставе чаго яго затрымалі, невядома», — сказала Барысава.

Увечары жонцы паведамілі, што Ігар Барысаў затрыманы ў рамках адміністрацыйнага працэсу і цяпер у ізалятары на Акрэсціна.

Брэст

Брэстчане, якія раней прыгваліся па арт. 24.23 (23.24) КаАП, напярэдадні Дня Волі масава атрымліваюць позвы ў пракуратуры. Верагодна, для правядзення прафілактычнай гутаркі і вынясення папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння Закона "Аб масавых мерапрыемствах".

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Затрыманні, ператрусы. Пераслед у Беларусі 21 сакавіка